Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Самы геніяльны

Калі патрабуе жыццевая мэта,
Калі сярод ночы не хочыцца спаць,
Душа ў сумленні жывога паэта
Натхненне дае, што патрэбна пісаць.

Да творчасці думкі павінны паклікаць
І вынік убачыш рэальны:
Што тысяча душ паспрабуе пісаць,
Адна – сапраўды геніяльна.

І як не спрабуй быць душою паэтам,
Не кожны пазнае, што слова пяе
Мелодыю слова пачуеш, і гэтак,
Для роздуму сэрца аснову дае.

Жаданні і праўду не трэба яднаць.
Сказаць, што па-праўдзе рэальна?
Што тысячы нешта спрабуюць пісаць,
Адзін – сапраўды геніяльна.

Паэзіі тайну спяшацца пазнаць
Не трэба – яно нерэальна.
Гадамі навучышся ты адчуваць,
Што толькі адзін геніяльны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Самы геніяльны - Міхась Бацян