Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Успамін дзяцінства

Зіма. Завея. Снег да даху.
І чорны вецер за акном.
Жах забіраецца пад паху
і спіць, скруціўшыся клубком.

А нехта ў коміне спявае —
аднекуль, мабыць, заляцеў
і твар у поцемках хавае
у тым закураным куце…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Успамін дзяцінства - Мікола Яцкоў