Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нечакана падкоціць зіма

Нечакана падкоціць зіма
і пабеліць маю галаву.
А прыпынку яшчэ няма,
ды й калі да яго даплыву?

Адгучаў маладосці смех,
і кахання касцёр згарэў…
Белым попелам падае снег
на счарнелыя коміны дрэў.


Верш Нечакана падкоціць зіма - Мікола Яцкоў