Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бурчыць тамбурынам

Бурчыць тамбурынам
счарнелае неба —
ідзе навальніца.
Хвіліна — і грымне!
Дай, Божа, бо — трэба
напіцца й пазбыцца
спякоты бясконцай,
і зданяў падманных,
і смагі адвечнай…

А потым хай сонца
прысядзе на ганак
і скажа аб нечым.


Верш Бурчыць тамбурынам - Мікола Яцкоў