Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шлях да Бога

Куды ні едзь, ні кроч,
А сэнс жыцця людскога –
Шукаць і ўдзень, і ўноч
Адзіны шлях – да Бога.

Хоць дзе ён, гэты шлях:
Між зор ці пад нагамі,
Ці ў вусцішных палях
Замецены снягамі?..

На ранішняй зары
І ў суцем вечаровы
Праз моўчныя віры
Шапчы малітвы словы,

Каб між сямі дарог
Знайсці адну дарогу…
Пакуль з табою Бог,
Датуль і ты – пад Богам.


Верш Шлях да Бога - Мікола Шабовіч