Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А я радзіме верш ці нарадзіў

А я радзіме верш ці нарадзіў,
Які б за мной радзіма паўтарыла,
Які б у спёку свежа халадзіў,
А ў сцюжу грэў пяшчотна-цеплакрыла?..
А я радзіме верш ці нарадзіў?

А я радзімы клопатамі жыў?
Ці стаў хоць словам я для ейнай песні?
Ну, што з таго, што ў Мінску я тужыў
І ўспамінаў зімой ці напрадвесні?..
А я радзімы клопатамі жыў?

А я з радзімай паяднаў свой лёс?..
Нібы чужак, хаджу я па Нароччы,
І ад зялёнай замеці бяроз
Трапеча сэрца і слязеюць вочы…
А я з радзімай паяднаў свой лёс?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А я радзіме верш ці нарадзіў - Мікола Шабовіч