Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы – жыццё!

Сёння ў сонечны дзень сонца кажа са мной
І святлом засцілае мне вочы…
Як зайграем з ім разам струною адной
Ды па дрэў верхавінам закрочым!

Паляцім, нібы буслы мы, па-над зямлёй,
Па-над зоркамі, па-над сусветам!
У аблокі – стралою! Зруйнуем спакой!
Кроплі граду напояць планету!

Мы паветра ў грудзі свае набярэм
І, як птушкі, палям заспяваем…
Нам не трэба прыпынку, турботы ды змен,
Мы – жыццё! Мы бяжым! Мы палаем!


Верш Мы – жыццё! - Мікола Разумоўскі