Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццё падарыла нам дзіва

Жыццё падарыла нам дзіва:
Як ветрыку лёгкі павеў,
Аднойчы пачуеш – “Радзіма”,
Пасля зразумееш – навек.
I будуць дарогі вяртацца
У той незабыты куток,
Дзе ў квецені белых акацый
Жыцця твайго чысты выток.
Дзе змалку да болю знаёмы
I дрэвы, і твары людзей,
I роўнага болей якому
Ніколі не знойдзеш нідзе.


Верш Жыццё падарыла нам дзіва - Мікола Пракаповіч