Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як жыву, так і пішу

Як жыву, так і пішу,
Не пішу, дык думаю,
Не кранай адно душу,
Не трывож бяду маю.

Неяк спраўлюся я сам
З бураю сустрэчнаю,
А сумлення не прадам –
Несыходна-вечнае.

Пакладу жыццё ў пракос,
Стомлена спынюся
Ля крынічкі, дзе ўзрос,
І нагбом нап’юся.

Панясу далей свой крыж
З верай пілігрыма,
Хоць падчас на свет глядзіш
Скрушнымі вачыма.

Я тугу і боль спазнаў,
Думаў, што стамлюся,
Толькі Бог мне сілы даў
Не скарыцца скрусе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як жыву, так і пішу - Мікола Ляшчун