Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш О мой выкляты божанькам край

Нацыя, страціўшая сваю мову,
не мае права на існаванне.

З класікі

О мой выкляты божанькам край,
Я табе не спраўляю хаўтуры,
О мой лёс, не шкадуй і карай,
Разарві маё сэрца ў віхуры,
Калі я хоць на кроплю зманіў,
Услаўляючы маці, радзіму і мову,
Калі хлусна рыдаў ля атручаныз ніў,
Калі здраджваў роднаму слову.

О мой шчыры, пакрыўджаны люд,
Хопіць нам неабдумнага гневу,
Бо па волі чароўнай не здзеецца суд,
Не счакаем ад ворана спеву.

Божа мой, калі ў небе ты ёсць,
Пасялі ва ўсіх сэрцах надзею,
Каб стаў кожны у нас ягамосць,
Каб мы больш не цярпелі Вандэі,
Каб вякамі зямля – Беларусь –
Перастала за долю змагацца,
Каб усякі і згонарам беларус
Не саромеўся так называцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш О мой выкляты божанькам край - Мікола Ляшчун