Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чытае Сяргей Вераціла

Чытае Сяргей Вераціла

Цесна словам у строме бурлівай маўлення –
напіраюць адно на другое, штурхаюць,
задыхаюцца болем ці прагай натхнення,
паміраюць, хрыпяць, моўкнуць, уваскрасаюць,

Спакушаюць, здзіўляюць драбніцаю кожнай.
Гулкі голас здаецца параненым зверам,
што бароніць жыццё, рвецца з сілаў апошніх,
каб прабіць абалонкі скарэлыя сэрцаў.

Словы, нібы вуголлі – душой не ўтрымаеш:
апякаюць, ды ім немагчыма не верыць.
Заварожаны іх заклінаннем шаманскім,
станаўлюся адным я аголеным нервам.


Верш Чытае Сяргей Вераціла - Мікола Кандратаў
«