Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш С’est la vіe

Прайшоў наш час, санэты адгрымелі.
Шкада, канешне, мары, пачуцьця.
А колькі слоў сказаць мы не пасьпелі,
Я зараз толькі прагну забыцьця.

Ты ведаеш, за ўсё табе ўдзячны:
Хьвіліны шчасьця, вуснаў цеплыня.
Каханак мой, зусім неадназначны,
Каханьне для цябе покуль гульня.

Надзене хтосьці на руку пярсьцёнак,
Ня ведаю, калі чакаць навін.
Ты для мяне – маленькі, мой дзіцёнак.
У сэрцы застанешся, с’est la vіe…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш С’est la vіe - Мікіта Прыходзька