Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці здолееш жыцьця

Ці здолееш жыцьця прайсьці шляхі,
Не страціўшы надзею пра каханьне?
Ці вытрываеш люду сьмех ліхі?
Забыўшы пра нясьмелае спатканьне.

Яно адно. Адзінае ў вас.
Ахвярай не павінна стаць употай,
Бо страціўшы – марнуеш, братка, час…
Заб’еш сябе надзеяй ды самотай.

Дык памятайце ж, людзі, назаўжды!
Каханьне не будуецца турботай,
Пачуцьці – правадыр сьвяты,
Напоўніць сэрцы нашыя пяшчотай…


Верш Ці здолееш жыцьця - Мікіта Прыходзька