Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Верасень

Шапаціць румлёўскі гай.
Птушкі ў вырай адлятаюць,
А ў маёй душы складаюць
Ноткі вераснёўскі рай.

Хрызантэмамі пяюць
Нават хмаркі ды аблокі,
Вецер пляшэ адзінокі,
Блікі восені бягуць.

Рыжавее клён кудлаты,
Ліпка ў залатой фаце,
Ды на пні як у руцэ
Спяць маўклівыя апяты…


Верш Верасень - Мікалай Куко