Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пра слова

“Пра слова”
Я чуў, у жыцьці вось так бывала
Што слова нават забівала
Сказаў і потым не дакажаш
Што гэта проста сарвалося
Але ж у сэрцы засталося
Сядзіць і ціха крываточыць
А побач з гэтым крыўда крочыць
Сарвецца з вуснаў выпадкова
Нязграбнае, крывое слова…
Ім па жывому паласуеш
А потым ходзіш і шкадуеш
А слова душу ўжо калечыць
Аднак нам лепей калі лечыць
Дабро – дабром к табе вярнецца
І добрым словам адзавецца


Верш Пра слова - Мікалай Кот