Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы – пясчынкі

“Мы пясчынкі”
Мы – пясчынкі ў гэтым свеце
І аднойчы, на хвалях сваіх
Панясе, загайдае нас вецер
Усе далей ад мясцін дарагіх
Будзе кідаць па розных краінах
Будзем часта мяняць гарады
Пастарэе ля дома рабіна
Праляцяць хуткай птушкай гады
Што ж нас вабіць да роднае хаты
У стары двор, што травою зарос?
Пахне яблыкамі, пахне мятай
І трывожыць, кранае да слез..
Можа жальбу-тугу наганяе
Што зваротнай дарогі няма
Што другога жыцьця не бывае
І сцяжынка туды зарасла
Часта бачу, нібыта ў тумане
Як малы я, ля дома стаю
І дзяцінства мяне аклікае
Пасівеўшы на голас іду..
Мы – пясчынкі ў гэтым свеце
І аднойчы на хвалях сваіх
Зноў нас верне да хаты той вецер
Да парогаў сваіх дарагіх.


Верш Мы – пясчынкі - Мікалай Кот