Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чарнобыль

Чорнай былью Чарнобыль
У жыцці нашым стаў.
Тонкай атамнай коўдрай
Усе навокал заслаў!
Нашы родныя вёскі,
іх садочкі двары….
Лес дзе улетку збіралі
Мы Палесся дары!
і дарогі сцяжынкі,
Што з дзяцінства тапталі
і зяленые поймы,
Дзе мы кветкі збіралі.
Дзе квітнелі палеткі-
МіРНЫ АТАМ ляжыць!
і з-за гэтай пачвары
Людзям нельга там жыць.
А часамі так вабіць
Нас малая РАДЗіМА!
Так шкада што прыехаць
Больш сюды немагчыма!
Што рака-прыгажуня
Сінявокая Прыпяць
Параходаў гудкамі
Больш не будзе нас клікаць
і рачулкі-Мытва,
Наравлянка, Славечна!
У нашых сэрцах яны
Застануцца навечна!
Шмат прыгожых мясцін
Есць у нашай краіны
Наравлянскі ж раен
Між іх самы любімы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чарнобыль - Марыя Шадеўская