Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дазвольце ёй палетуценіць

Дазвольце ёй палетуценіць,
Маёй пакутніцы-душы.
Мой шлях у восеньскіх адценнях,
О, творца, болей не пішы.
Дазвольце мне свой колер змрочны
Змяніць на колер веснавы,
Змахнуць слязу з шчакі жаночай,
Ўдыхнуўшы пах дурман-травы.
І каб у мройных спаталеннях
Буслы прыселі на страху!..
Дазвольце мне палетуценіць!
Зусім крыху! Зусім крыху!


Верш Дазвольце ёй палетуценіць - Марыя Кобец