Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты вярнуўся да мяне

Ты вярнуўся да мяне,
Як вяртаецца надзея.
Зноў каханне палыхне,
І суцешыцца завея.

Я не стану маляваць,
Што хачу ў табе ўбачыць.
Можна проста памаўчаць:
Сэрца важнае адзначыць.

Я маўчу не злуй, не трэба.
Вочы нам даюць адказ.
Сонца ты вярнуў на неба,
Бо каханне цешыць нас.


Верш Ты вярнуўся да мяне - Марына Бука