Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Марозны белы вецер хіба

Марозны белы вецер хіба
не супакоіцца да рана.
Цвяты крыштальныя на шыбах
цвітуць і пальцы мае раняць.
Там, дзе калісь глядзелі ўдаль мы, –
ў снягах паўночнае Сахары –
гараць сярэбраным пажарам
смалістыя за шляхам пальмы.
Усе год новы спатыкаюць…
А снег гусцейшы і цямнейшы…
I ноч усю агнём палаюць
мае пурпуравыя вершы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Марозны белы вецер хіба - Максiм Танк