Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На восеньскім прыпынку

На восеньскім прыпынку…
***************************************
Імчыць цягнік. Грукочуць колы.
А за акенцам прыгажосць!
Прыбрала восень наваколле.
Нарэшце супыніўся дождж.

І лашчыць сонца без упынку
Траву, зямельку, дрэвы, рэчку.
Сыду на восеньскім прыпынку
У хараство мелодый вечных.

Каб перадаць, шукаю словы.
Трапеча сэрца – не суняць.
Страката-сонечным пакровам
Лісты знямелыя ляжаць.

Уборы царскія на дрэвах
Расшыты ніткай залатою.
Ды не чуваць птушыных спеваў
У гэтым восеньскім настроі…
26.10 – 2015г.


Верш На восеньскім прыпынку - Лёля Багдановіч