Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прачнуцца

На шчыліну адчынена
Вакенца.
І вецер толькі пальцам
Дакранецца
Льняных валос, духмянай шыі
Ласкавых рук –
І мне пакіне.
Я абдыму. Прыгожы, мілы.

А сонца толькі ўсміхнецца…
Не, сонейка, табе здаецца!


Верш Прачнуцца - Лілі Заічы