Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хвароба

Праз цябе я дыхаю сотні хвілінаў,
Праз цябе ў каханне паверыў я зноў.
Сэрца б’ецца і б’ецца бесперапынна,
Адчуваючы цёплую дзікую кроў.

Я шукаю цябе, там дзе ты быць не можаш
Адчуваю, што побач ты дзесьці са мной,
З гаркатой разумею: ты мая ноша,
Цяжкі скарб ад кахання ды мой неспакой.

Як цябе сцерці з памяці, каб назаўсёды?!
Думкі ў попел, а іх замятуць і снягі.
І ты больш не змяняешся ўжо, год за годам
Цябе вабіць катэдж ды аўто дарагі.

Гэта цяжка: так жыць, але ўсё ж спадзявацца
На праменьчыкі шчасця, якіх не было.
Я табе прайграў ды не здольны змагацца.
Ты як вершы ўжо, ты мой творчы палон!


Верш Хвароба - Лекца Гунар