Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вольныя!

Давай схаваемся ўдваіх пад шэры куст
Ды файна, каб ніхто не заўважыў!
Каб не чутно было і чарвяку,
Пра што з табой сакрэтнае мы кажам.

Калі глядзець не будуць ў наш бок,
Мы крыкнем, што ніхто нас не прымусіць!
Што да апошняга змагацца будзем, бо
Мы моцныя! Ну, словам, з Беларусі!

А потым пойдзем мы маршараваць
Па вуліцах напоўненых пустэчай.
А мы героі, нам на ўсё пляваць:
На тое, што і ганарыцца не чым!

Мы здейснім тое, што жадалі ў снах,
Але мы здейснім там, дзе і жадалі.
Зноў пройдзе час, надыдзе зноў вясна
Яна сустрэне зноў нас сонца жалем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вольныя! - Лекца Гунар