Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КУРЭЦ I СМЕРЦЬ

КУРЭЦ I СМЕРЦЬ
(па матывах беларускiх казак)

Даўным-даўно у краi родным
Жыў залатых спраў майстар годны
I рамяством сваiм той дзед
Здзiўляў вакол сялянскi свет.

Ў дзядулi быў унук удАлы.
Ён граў на скрыпцы i цымбалах.
А дзед упарта працаваў –
Старанна вырабы ствараў.

Старому раз пашанцавала,
I залатых спраў майстар ўдала
Так табакерачку зрабiў,
Што ўсiх суседзяў ён здзiвiў.

Але была ў яго хвароба:
Той залатых спраў майстар добры
Не здолеў пра тытунь забыць
I кiнуць назаўжды курыць.

Калi сам Цар аб тым праведаў,
Даслаў ён лiст курылку-дзеду:
“Кiдай курэнне, залатар!
Параю я табе як Цар”.

I у Царa была красуня,
Дачка – прынцэса-прыгажуня:
Вачэй вiльготная краса,
Йльнянога колеру каса.

Але цара тлумiў дараднiк.
Не ведаў Цар, што той быў здраднiк.
Бо аб прынцэсе марыў ён,
Каб пахутчэй ўзыйсцi на трон.

А ў гэты час, як навальнiца,
МузЫка паляцеў ў сталiцу.
Пясняр на свята паспяшаў
I песнi там свае спяваў.

З найлепшых выканаўцаў песень
Ён да спадобы стаў прынцэсе.
Дараднiк каб iх разлучыць,
Хацеў сапернiка зaбiць.

Калi унук ў сяло вярнуўся,
Курэц-дзядок амаль загнуўся.
Хвароба ўшчэнт яго ўзяла,
I Cмерць апоўначы прыйшла.

Смерць кажа:”Ты чаму няўдзячны?
Цi твой тытунь ужо нясмачны?”
Дзед не збiраўся памiраць
I Cмерць пачаў ён частаваць.

Але устрэла Cмерць у дзверцы,
Бо мала месца ў табакерцы.
Бядуля кажа: – Пакруцiсь,
Маленькай смертушкай зрабiсь.

Пакуль закусвала цукеркай,
Стары́ зашчоўкнуў табакерку.
– Няўжо, сядзець мне тут адной?
Куфэрак можа стаць труной!

Дараднiк загадаў сароке:
“Ты цiха-цiха, незнароку,
За табакеркай падглядзi
I для мяне яe ўкрадзi”.

Дараднiк абвясцiў на троне:
Цар адцураўся ад кароны!
Каб не пыталiся чаму:
Царa – за краты, у турму.

Аб злым дараднiку паўсюды
Пясняр ўсяму паведаў люду.
Народ паўстаў, пайшоў сцяной
За песняром-музы́кам ў бой.

Але дарма народ змагаўся.
Яго дараднiк не баяўся:
Смерць трапiла ў палон з касой,
I быў бяскроўным гэты бой.

Дараднiку карысць казала:
– Мне царства гэтага ўжо мала!
Смерць ў ланцугах хачу трымаць
I ёю цэлы свет пужаць!

Зашчапку cцiснула ў куфэрку –
I расчынiлась табакерка!
А Cмерць з тэй табакеркi скок,
Наўцёкi сiганула ўбок.

МузЫка, атрымаўшы звесткi,
Адразу рушыў да нявесты.
А потым, як ўзыйшла зара,
Стаў выратоўваць Цара.

У рэшце рэшт, як ў кожнай п’есе,
Ён ажанiўся на прынцэсе.
I Цар павёў сам цераз пляц
Мaлaдaжoнaў y палац.

А залатых спраў майстар, дзед iх,
Ў сяло вярнуўся, да суседзяў.
I яшчэ вельмi доўга жыў,
Паколькi болей не курыў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш КУРЭЦ I СМЕРЦЬ - Леанід Зубараў