Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццё – нібы цягнік

Жыццё – нібы цягнік…
Гады мае – вагоны…
Ўсё болей іх, цягнік усё расце.
Ды сэрца – паравозік неўгамонны,
Разгон бярэ, пастуквае часцей.

I радасна, і крыху страшнавата
Імчаць і захлынацца ад вятроў,
Але імчу… На ўздым бяру заўзята, –
Упартасці пазычыць нат гатоў.

Жыццём маім нагружаны вагоны,
Адказна, бо жыццём жа, як-ніяк…
Так хочацца, прымчаўшыся да скону,
Убачыць, што цягнік – не паражняк.


Верш Жыццё – нібы цягнік - Леанід Якубовіч