Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З жыта мы прарастаем

З жыта мы прарастаем,
I, пусціўшы карэнне,
Мы дарэмна чакаем
Ад жыцця паўтарэння.

Бо нішто не паўторна.
Непаўторна ніколі…
Нашым думам прасторна,
Нібы коласу ў полі…

Будзе ўсё перажыта,
Ды маленне аб вечным:
Каласілася б жыта
Светлых дум чалавечых…


Верш З жыта мы прарастаем - Леанiд Галубовiч