Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё – падман, усё – падман

Усё – падман, усё – падман,
I толькі не падман – каханне!
Я напісаць хачу раман
Пра абяцанне-спадзяванне.

I той раман, i той раман
Пачну, як гэтае прызнанне,
Што усё – падман, усё – падман
I толькі не падман – каханне.

Я напішу, я напішу
Не проста добра, а выдатна,
Але ж я вас не узварушу
Hi першай сцэнай, нi астатняй.
Няужо таму, што мой раман
Пачаўся з гэтага прызнання,
Што усё – падман, усё – падман
I толькі не падман – каханне?

А вы мне скажаце: “Раман
Пра спадзяванне-абяцанне
Сам па сабе i ёсць падман…
Раманы ж пішуць пра каханне”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (5 votes, average: 4,20 out of 5)

Верш Усё – падман, усё – падман - Леанiд Дранько-Майсюк