Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цягне Сусвет

Неба правісла ад колькасці зорак
ледзь не да самай зямлі!
Цягне Сусвет і ў 15, і ў 40…

Там, у юнацтве, лятаць мы маглі
ў снах сваіх лёгкіх. І мроях узнёслых
(так, аб каханні – пачуцці дарослых!)

Неба магніціць пагляды і мары.
Месяц, брат Сонца, не спіць круглатвары –
слухае з зоркамі ўздыхі гітары…


Верш Цягне Сусвет - Ларыса Віннікава