Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зефір

Жыву ў марах не зямных,
Тугу закінуўшы ў мех.
А тая брыкае нагамі,
Грызе зубамі, касмыкі выдзірае.
Злуецца скруху зазывая,
Праклёны дорыць мне.-

Ды разгайдаю мех той злосны,
У Дняпро ўкінуўшы майно,
Памкнецца плыняй чыстай
Падалей ад мяне
У віры загайдае і прыме да сябе…

Настане час адлігі:
І матылёк вясны, кранецца, лёгкім крыллем,
істомы ля цябе.

Прыпыніцца яна, кружляньні заспакоіць,
Павольней агарне.
Ды ў алначас’е знікне,
Пакінуўшы цябе.

У кветку абярнецца, Зефірам назавецца –
Той матылёк лясны,
Ды панясецца хваляй, у напрамак ля мяне.
Яго чакаў з спагадай, чакаючы цябе.

Каханьне трэба зважыць, улашчыць маладзік,
Спазнаць расчараваньні, зацвердзіцца ў сабе.
Бо крохкае яно, слабое крылле матылька.

Яго выхоўваць неабходна,
Важдацца з ім заўжды,
Каб не згубілася пяшчота
У сэрцы ля ракі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зефір - Кірыла Цярэшка