Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яго чакаем мы заўжды

Яго чакаем мы заўжды,
Але яно само прыходзіць,
Блукае дзесьці праз гады
І ў пэўны час шляхі знаходзіць.
Ледзь чутны лёгкі вецярок:
Амур нябачаны лятае.
Страла трапляе ў левы бок –
Цяпло па сэрцы працякае.
І двое стрэліся і зноў,
На момант погляды застылі,
Як прыцягненне палюсоў
Далонь з далоняю злучылі.
Наканаваны лёсам час,
Калі надыдзе дзень спаткання.
І не міне, паверце, вас
Святое чыстае КАХАННЕ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Яго чакаем мы заўжды - Кацярына Самусенка