Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маленства жыцьця

Ні на воднай карціне ня будзе тваіх матылькоў,
Малака, паху дробных дзяцей і майго кацяняці.
Я дагэтуль прашуся на ручкі да стомленай маці,
Ты дагэтуль глядзіш на сусьвет, не знаходзячы слоў.
Абмываюць дажджы дрэвы ў ціхім і велічным садзе –
Аглядаюцца дрэвы вялікім хістаньнем галоў.
Мы знаёмімся тут пацалункамі думак і сноў –
І пільнуюць за намі, як пудзілы, цёці і дзяці.
Я кажу табе нешта на мове, якой ня было,
Ты паказваеш нешта, якое ня мусіш убачыць…
Мы ўсё гэта забудзем аднойчы і, ведаеш, значыць,
Мы ўсё гэта ўзгадаем, калі загарыцца сьвятло.


Верш Маленства жыцьця - Кацярына Глухоўская