Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заснуць ад водару магнолій

Заснуць ад водару магнолій
На фоне квецені садоў
І больш не аднавіць ніколі
Стракатасць маладых гадоў.
Не смерці прагнучы, а волі,
Вярнуць сабе апошні доўг,
Каб не з тугой, а з весялосцю
Пайсці ў нябыт па хісткім мосце…


Верш Заснуць ад водару магнолій - Ірына Хадарэнка