Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адпачывай, пакуль смяецца поўня

Адпачывай, пакуль смяецца поўня.
На востраве вастрацца кіпцюры…
Паветра расквітнее на жароўні,
Калі натоляць прагу ўладары.

Васьмёра карлікаў валтузяць футравіну,
Лязом кранаючы патончаны прасцяг.
Самота тоесная вузкай дамавіне
Ад імавернасці да вечнасці наўсцяж.

Адпачывай – віжуе паляўнічы,
Высмоктваючы адпаведны час.
А тыя, што пануюць таямніча,
Ужо даўно стварылі твой абраз.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адпачывай, пакуль смяецца поўня - Ірына Хадарэнка