Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лес і мой сум

Бялеюць паркалем бярозы,
Павольна вядуць карагод.
Хто выцірае іх слёзы,
Што ўвесну цякуць кожны год?

Ў цішы падыйду да рабіны.
Галінкай кране галаву:
-Аб чым ты сумуеш, Ірына?
Пачуццяў стрымаць не змагу.

Асіна сябоўкаю блізкай
Пачне пра жыццё гаварыць,
Абдыме, нахіліцца нізка
І лісцем сваім задрыжыць.

Ў цяньку кучаравага клёна
Лягчэй будзе мне сумаваць.
Шапоча мне лес пранікнёна,
Што трэба ўмець выбачаць…


Верш Лес і мой сум - Ірына Касянкова