Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пахне верасьнем

Пахне верасьнем,
Жнівень босы сьмяецца з нас,
Хоць ня верыцца,
ды ня вернецца
Залаціць руку гэты час.

Пахне верасьнем,
жоўтым верасам,
Павуцінкамі і тугой,
Стануць вершамі
лету вернымі
Журавіны кахання майго.


Верш Пахне верасьнем - Іна Снарская