Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стаяў на ніве волат

Стаяў на ніве волат нашай,
На роднай глебе нескарона.
А пеў пра шчасьце ён адважна,
А пеў ён голасам мільёнаў.

З маланкай зьвязваў словы ўмела
Ды, ўзяўшы думку проста з сэрца,
Ён песьняю ўмацоўваў сьмела
Людцоў, якіх даўно прыгледзеў.

Для іх ён зоркай сьветазарнай
Асьвеціць шлях зь нябёснай цемры.
І гэта заклятая мара
Калісьці зьдзейсніцца – ён верыў.

Калісь паўстане край ягоны,
На ногі цьвёрда абапрэцца,
Разыйдзецца ў сваім загоне,
Ды сонца зноў над ім засьвеціць.

Але паўстаў дасюль нябачны
Ў чырвонай таямнічай жудзе,
Глядзіць зьвярына, ледзяняча
Пачварны цмок – слуга прыблудзе.

Дазнаўся песьнярову мару
Ды абурыўся ёй нямала,
Кідае ў волата-пясьняра
Тры соцень тых агністых хваляў.

Ня вытрымаў ваяк магутны,
А толькі ў попел абярнуўся.
Але заўсёды будзе чутны
Ягоны сон аб Беларусі!

23 ліпеня, 2012 року

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Стаяў на ніве волат - Ілля Касакоў