Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш XXI стагоддзю

Трубі, трубі, анёл апошні,
Ля надбяздоннае вярсты!
Хто гэты свет ссячэ на пожні,
Не прадрачом ні я, ні ты!

Натоўп ізноў заве месію,
Нібыта сотню год таму,
Каб кожны мог надзець на шыю
Па ланцуговаму ярму.

Нямы прарок, нябачны коннік,
Чый твар хаваецца ў імжы,
Ляці! I мінуй нашы гоні!
Дапамажы! I зберажы!

Вярні пранізлівыя стрэлы
Ў кроватачывы сагайдак,
Iмкні ў захмарныя надзелы
Ад нашых шат. Хай будзе так!

Цябе – бязмежны свет па часе
Па-над зямлёй, дзе боль і жах,
А нам – цярновае пачассе
Ды лёс пакорлівых вужак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш XXI стагоддзю - Глеб Ганчароў