Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне не пазбыцца гэтага ніяк

Мне не пазбыцца гэтага ніяк –
Туга на сэрцы, ціск балючы ў скронях.
Душа – пакрыты шэранню лядзяк…
І ўсё жыццё, што наперакасяк,
Твой дотык развітальны на далонях
Трымаю, як на цвінтары жабрак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мне не пазбыцца гэтага ніяк - Георгій Ліхтаровіч