Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вятры

– Дзе, вятры, вы начавалі?
– Ў конскіх грывах.

– А чаго так рана ўсталі?
– Путаў мы баімся.

– Дзе былі пасля залевы?
– Лужыны студзілі.

– А нашто страху падралі?
– Акалот калоўся.

– А куды цяпер вы нанач?
– Сад зялёны трэсці.

– Вартаўнік жа мае стрэльбу?
– Ў рулю мы пасвішчам.


Верш Вятры - Генадзь Кляўко