Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хоць не закончаны раман

Хоць не закончаны раман,
Ды мне фінал вядомы,-
Што без цябе
Мяне няма
Ніў прымаках,
Ні дома.

Ці ў свеце лета,
Ці зіма,
Ці маразы,
Ці спёка,-
А без цябе
Мяне няма
Ні блізка,
Ні далёка.

Ты добра ведаеш сама.
Хоць і не кажаш гэта:
І без мяне
Цябе няма…

Такі вось паварот сюжэта.


Верш Хоць не закончаны раман - Генадзь Бураўкін