Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адшукай мяне ў мокрай смузе

Адшукай мяне ў мокрай смузе.
Забяры, каб не зносіць агіды.
Садкі дождж свежы водар нясе.
У каштанах губляюцца шыльды.
Затулі мяне ў цемры святла.
Хай суцішак праб’е нас карцеччу.
… Нейкі слоўнік на ўскрайку стала.
Твая схільнасць… Чаканне. Нарэшце.


Верш Адшукай мяне ў мокрай смузе - Гануля Саладкевіч