Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Звяздзе”, “Нашай Ніве”, “Рэспубліке”, “Радыё Свабода” і ВАМ!

Прабачце мне, што я спытаю
Не афіцыйна, проста так:
– Ці праўда, што ўжо дазваляюць
На “Бангалор” казаць – “НЕ ТАК”?

Я чуў пра гэна дазваленне
Па тэлевізары сваім.
І не ад простых захапленняў,
А з захаплення прад адным.

Дапамагчы яму адному,
Заўсёды праваму ва ўсім
Хачу на плошчы перамоваў,
Якая вызначана ім.

Ці гэным я не падтрымаю
ПРАВАДЫРА ўсіх часоў?
Мо, нават, зараз размаўляю,
І бараню яго сыноў?

Мо бараню “Звязду”, як сонца?
Мо бараню урад і суд?
Парлямент мо? Я ж абаронца…
Так, “Бангалор” яшчэ не тут.

Але чаму не тут? Дазвольце.
Я ж не кідаюся на дрот.
Я Вам пішу, і не свавольце.
Бо я магчыма нават “крот”.

Патрэбна знішчыць нават словы?
Маўкліва топаць і стаяць?
Дзе ВАМ народзяць прапановы,
Каб добра спаць і працаваць?

Нашто збірацца ўсім мірам
У адным месцы, у натоўп?
У ГЭТЫМ Я НЯ ЗГОДНЫ З ТЫНАМ!!!
Таму, што тын не вабіць зрок.

І ворах правілаў, стандартаў
Нашкодзіць болей, чым адзін.
Стандарт уласны – жыць у працы
Перш над сабой, перш над сваім!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Звяздзе”, “Нашай Ніве”, “Рэспубліке”, “Радыё Свабода” і ВАМ! - Франак Нырка