Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ХТО РАЗУМНЕЙШЫ?

Аднойчы воўк спытаў зубра:
-Нашто табе, сусед, два рогі?
Я ем казуль, яшчэ труса,
ну тых, каго ратуюць ногі.

Ты ж маеш непамерны варт,
моц у капытаў велізарна.
Мо і на жонку чыніш гвалт,
і рогі ад яе трывалы?

Ты зразумей мяне, сяброк,
што я табе зусім не вораг.
Перашкаджае мне твой рог
размову весьці зблізу, скора.

І ў гэны момант зубр баднуў.
Ды так, што затрашчалі косьці.
– Я ім драпежнікаў калю,
Якія шчэмяцца ў госці!

А воўк ішоў распавядаць
пра паляўнічага ў лесе.
І меў намер прапанаваць,
Як абарону лепей здейсьніць.

Няма ўжо таго зубра,
На сценцы галава і рогі.
І воўч’я скура там уся.
Сабакавы дагналі ногі.
Ці ў гонары шукаюць дапамогі?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ХТО РАЗУМНЕЙШЫ? - Франак Нырка