Верш ТРЫНАЦЦАЦЬ СЛУПОЎ
Было аднойчы у краіне,
Адной, далёкай ад усіх
Недастаткова людскай сілы,
Каб утрымаць грамадства ціск.
На самым версе піраміды,
Перакулённай галавой
Дайшлі да думкі большай сілы:
Сабакаў кінуць у забой.
Іх навучылі варце ўлады.
Яны кідаліся на ўсіх,
Хто нават зрокам не ўдалы,
І проста бег дзесьць каля іх.
Было спакойна ў той краіне.
Хадзілі людзі ледзь-ледзь-ледзь.
Ніхто не рваў пад скурай жылы,
Бо пес парве а мо і з’есьць!
Але сабакі ж хочуць есьці,
А людзі ў працы не спрытны,
Ды і злуюцца, бо на месцы
Не зарабіць і на бліны.
То той, то гэны рэзкім рухам
Сябе ў пратэсты выдаваў.
Сабакі кідаліся гуртам,
І пратэстоўца ў ім знікаў.
Ды вось адная недарэчнасць
Там атрымалася праз час.
Спыніўся рух увогул зрэшты.
І дых спыніўся ў адказ.
Сабакам есьці яшчэ была,
Але нацкаваны на рух.
Яны ўсе збегаліся ў мыла,
Не разумеючы дзе дух.
Адзін маленечкі каменьчык
Так нечакана праляцеў,
Што псы ўсе кінуліся! Пэўна –
“Каб Я(!!!) адзін яго займеў”.
Яны не бачылі нічога,
Ні ям, ні скал, ні дзе абрыў.
Сябе ад зайздрасці кусалі,
І тых, хто побач яшчэ быў.
Адзін сабака, самы большы
Перадапошняга загрыз…
І зразумеў, што самы горшы…
Бо ён адзін не мае рыс.
Яму нелюбае нічога,
Было крамя толькі сябе.
І ён пабег хутчэй да дому,
Каб гаспадар быў у турме.
Каменьчык гэны быў – СВАБОДА!
Ён сам сабе быў, будзе, ёсць.
Ён раз’ядноўвае народы.
І не заўсёды лепшы госць.