Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дар ма

Па-беларуску
*дар ма – гэта слова “дарма” наўмысна падзеленае пустэчай на не зусім дарэчнае словазлучэнне

Вайна бесконцаю бывае.
Не можа быць бесконцым мір.
Безабаронныя згінаюць
ледзь не у момант.
Чумны пір.
Дольш мір існуе там дзе глеба
Ўразлівым пяткам* не даець
схавацца ў бульбу ад набегаў,
і надта высака ляцець.
Там, па-за межамі паверха
які мне глебаю маёй
жывуць сваім жыццём адвеку
суседзі розных глеб,
міроў.
Адзін, відаць, я чую носам
даслаў мне гэных слоў спісаць,
каб ваяваў, не спаў, бо годзе…
Ён проста змерзне, як і я.
Турбуе нас абодвух холад,
а холад з клопатам – “як жыць?”
Як жыць яму,
з вайны бесконцай?
І нам з суседам…
Як нам жыць?
Пытанне лёхкае для пекла.
З ім будзе чорт, магчыма й я…
Паліць на вогнішчы суседскім
шалёным холадам –
“дарма”.

*пра Ахілесаву пятку здаецца ўсе ведаюць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дар ма - Франак Нырка