Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бяссмерце

Станоўчых прыкладаў няма.
Іх не было яшчэ ніколі.
Пераўзысьці праз мімаволі
не закрануўшы сваяка,
не пакідаючы пакою,
дзе ўсё былое, як сцяна.
Яна наперадзе і ззаду,
з бакоў, і звонку і знутры.
Шчыльней прастора, болей страты
на плошчу большую і ў часе
на сьценку тую, дзе стаіш,
дзе і застанешся калісць.

Дзе толькі тое, дзе ты сам?
Дзе больш нікога больш не будзе?
Дзе толькі ты сябе асудзіш
на існаванне і падман?
На ўзыходжанне і ў стан,
калі не будзеш бачыць суддзяў?
Няма такога.
Не было.
Не будзе потым нараджацца.
Адкуль бы нешта ні прыйшло,
адкуль не выйшла, ці зайшло,
яно праз сьцену будзе звацца,
яно, ці ён, або яна – дарадца,
не пакідаючае
нас
жыццё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бяссмерце - Франак Нырка