Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бэз

Фіялетавым воблакам
ты прыплыў пад акно на світанні.
Фіялетавым сном, фіялетавым
сумам туманным.
Ты вісеў, ты квітнеў,
ты чакаў з першым промнем спаткання.
Зварухнуў, абудзіў, адагрэў
першаквецце кахання.
Майскі ранішні бэз –
фіялету разліў на паркане…

Быццам свежы парэз,
што раптоўна ў душы закрывяніў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бэз - Эдуард Акулін