Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У летуценнях

У летуценнях
вёсны надта сонечныя.
Наяве
вёсны абагрэты сончыкамі,
грамамі
і таўкачыкамі польнымі,
чаканнем радасці –
канікуламі школьнымі.

А хто быў ты?
Кім я была –
не помніцца…
Збавіцелькай тваёй
была палонніца.

Загадак многа
пад цыганскім сонцам –
так месяц называецца, –
на моцным
сіберным ветры…
Вечар ці світанне?

Далёка захапленне
ад кахання?

Астудзіць вусны май –
каму паскардзіцца?
Няўжо адно на людзях
праўда праўдзіцца?


Верш У летуценнях - Данута Бічэль-Загнетава