Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Памяць на пачуцці

Вясны нясмелы подых ціхі
Зямлю, нарэшце, абудзіў..
Чакай! Мароз пранёсся ліха
Ды гурбы снегу накруціў.

Нажаль, не памятаю я,
Які быў час – ці ноч, ці дзень.
Усмешка лёгкая твая –
І забуяў жыцця агмень!

Маўчанне гэта больш змяшчала,
Чым нават доўгі дыялог,
чым слоў бясконцая навала,
І разумець цябе я мог.

І хоць быў месяц студзень гэта –
Ляжаў пластом лёд на шашы –
Матыль лятаў, бы сімвал лета,
Што надыйшло ў маёй душы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Памяць на пачуцці - Бэрка Барысаў